Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/945002_665014/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 07:38
28.02.2018 13:07 Грамадства

Мінабароны павышае ўзровень падрыхтоўкі кіраўнікоў мясцовых органаў улады, адказных за тэрытарыяльную абарону

Мінск, 28 лютага. 28 лютага ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі паводле прызначэння ў 2017/2018 навучальным годзе на 230-м агульнавайсковым палігоне пад Баранавічамі праводзіцца збор на тэму "Ваенная бяспека і абарона дзяржавы" з кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, у мерапрыемстве ўдзельнічаюць старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў і іх намеснікі, што займаюцца пытаннямі тэрытарыяльнай абароны, ваенныя камісары абласцей і Мінска.

"Накіраванасць збору — павышэнне ўзроўню індывідуальнай падрыхтоўкі кіраўнікоў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Падчас збору плануецца вывучыць асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол Беларусі ў кантэксце яго ўплыву на стан нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў ваеннай сферы, павысіць індывідуальную падрыхтаванасць кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў пытаннях арганізацыі падрыхтоўкі і абароны населеных пунктаў, прымянення артылерыйскіх і процітанкавых падраздзяленняў воінскіх частак тэрытарыяльных войскаў, кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны пры выкананні імі задач па прызначэнні з выкарыстаннем сучасных лічбавых сродкаў сувязі.

Чыноўнікам будуць прадэманстраваныя магчымасці сіл і сродкаў вайсковых частак падчас практычнага выканання імі задач па абароне населенага пункта.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239