Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/945005_945006/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2018 15:00
28.02.2018 12:51 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 28 лютага. 28 лютага ў Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, рабочыя падгрупы трохбаковай кантактнай групы пачалі перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі". Сустрэча традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут чакаецца пасяджэнне кантактнай групы.

Папярэднія перамовы кантактнай групы адбыліся ў Мінску 14 лютага. Паводле вынікаў сустрэчы спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што група паўторна пацвердзіла прыхільнасць раней прынятым рашэнням аб поўным і усёабдымным забеспячэнні рэжыму спынення агню, развядзенні сіл і сродкаў.

Згодна са словамі Сайдзіка, падгрупа па бяспецы падчас перамоў сфакусавалася на пытаннях бяспекі цывільных асоб.

Эканамічная падгрупа абмяркоўвала пытанне аб адмене рашэння ўвесці на непадкантрольных тэрыторыях гэтак званага вонкавага кіравання прадпрыемствамі. З моманту прыняцця Кіевам гэтага рашэння прайшоў год, яно прынесла значны ўрон, і яго варта адмяніць, адзначыў Сайдзік.

"Удзельнікі падгрупы па гуманітарных пытаннях абмяркоўвалі далейшыя крокі, неабходныя для падрыхтоўкі да наступнага абмену затрыманых асоб", — паведаміў прадстаўнік АБСЕ.

Падгрупа па палітычных пытаннях, паводле слоў Сайдзіка, працягнула абмен думкамі з нагоды новага закона Украіны "Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН