Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/945027_550147/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 06:53
28.02.2018 13:46 Грамадства

Беларус, які спрабаваў падпаліць помнік Ельцыну ў Екацярынбургу, прыгавораны да года прымусовых работ

Мінск, 28 лютага. Беларус Ігар Шчука, які спрабаваў падпаліць помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, прыгавораны да года прымусовых работ з утрыманнем 10% заробку ў даход дзяржавы. Такое рашэнне прыняў міравы суддзя Верх-Ісецкага раёна Екацярынбурга, паведамляе РИА Новости са спасылкай на Свярдлоўскі абласны суд.

Шчука быў затрыманы раніцай 7 лістапада 2017 года ў момант, калі спрабаваў падпаліць помнік. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу на падставе артыкула "Вандалізм". Акрамя таго, у дачыненні да Шчукі распачалі адміністрацыйную справу аб парушэнні рэжыму знаходжання на тэрыторыі РФ, бо, паводле інфармацыі паліцыі, у Расіі з ліпеня 2015 года ён знаходзіцца нелегальна. Пазней мужчына быў прызнаны вінаватым у адміністрацыйным парушэнні. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу і выдварэння за межы РФ, але гэтае рашэнне было адмененае "ў сувязі з адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння".

Шчука цалкам прызнаў сваю віну і хадайнічаў аб разглядзе справы ў парадку асаблівага судаводства, гэта значыць без судовага следства.

Прысуд набудзе законную моц праз 10 дзён, калі не будзе абскарджаны бакамі.

Пасля ўваходжання прысуду ў сілу асуджаны абавязаны на працягу трох дзён стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчую інспекцыю па месцы свайго пражывання ў Маскве. У выпадку яго няяўкі органы крымінальна-выканаўчай сістэмы маюць права звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб замене пакарання на пазбаўленне волі, паведамілі ў абласным судзе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239