Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/945028_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 07:46
28.02.2018 13:46 Грамадства, Культура

У Мінадукацыі накіравана больш за 2.700 подпісаў у падтрымку навучання на беларускай мове

Мінск, 28 лютага. Больш за 2.700 подпісаў сабрана ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі.

Збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства адукацыі і Савет міністраў Беларусі пачаўся 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Кампанія праводзілася ў Мінску і іншых гарадах краіны. Падпісацца ў падтрымку беларускай мовы таксама можна было на сайце petitions.by.

27 лютага адзін з ініцыятараў кампаніі ў падтрымку роднай мовы Зміцер Дашкевіч занёс 2.188 подпісаў, сабраных у Мінску, у Міністэрства адукацыі. Яшчэ 110 подпісаў з рэгіёнаў будуць высланыя ў міністэрства па пошце. Электронную петыцыю падтрымалі 500 чалавек, паведаміў Дашкевіч у сацсетках.

Падпісанты патрабуюць ад уладаў распрацаваць праграму адраджэння беларускай мовы ў сферы адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны нацыянальны ўніверсітэт.

"Праз 100 гадоў пасля абвяшчэння Незалежнасці, якое мы святкуем 25 сакавіка, у Беларусі на беларускай мове навучаецца каля 10% школьнікаў і 0,3% студэнтаў ВНУ. Пад прыкрыццём двухмоўя ажыццяўляецца этнацыд беларускага народа, вынішчэнне беларускай мовы. 10-мільённы народ не мае ні адной вышэйшай навучальнай установы на роднай мове. Спецыяльна ствараюцца юрыдычныя і арганізацыйныя перашкоды для выхавання і навучання дзяцей на роднай мове", — гаворыцца ў звароце, перададзеным уладам.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239