Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/945035_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:35
28.02.2018 13:54 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 28 лютага. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па палітычных, эканамічных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. Пасяджэнні ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску прайшло 14 лютага. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што група паўторна пацвердзіла прыхільнасць да раней прынятых рашэнняў аб поўным і усёабдымным забеспячэнні рэжыму спынення агню, развядзенні сіл і сродкаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН