Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/01/945237_578469/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:29
01.03.2018 14:44 Эканоміка, Фінансы

У дагавор аб ЕАЭС будуць унесеныя змены, якія прадугледжваюць магчымасць заліку авансавых плацяжоў у кошт выплаты ўвазных мытных пошлін

Мінск, 1 сакавіка. Ухвалены і накіраваны на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) праект пратакола аб унясенні зменаў у дагавор аб ЕАЭС, які прадугледжвае магчымасць заліку авансавых плацяжоў у кошт выплаты ўвазных мытных пошлін. Такое рашэнне было прынятае 28 лютага ў Маскве на калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Як паведамляе прэс-служба ЕЭК, дакументам вызначаныя тэрміны правядзення такога залiку, удакладненыя палажэнні аб абмене інфармацыяй па заліку паміж упаўнаважанымі мытнымі органамі дзяржаў-членаў.

"Рэалізацыя пратакола будзе спрыяць мінімізацыі выдаткаў удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, звязаных з неабходнасцю выкарыстання некалькіх плацежных даручэнняў для выплаты ўвазных мытных пошлін і іншых плацяжоў, а таксама спрашчэнню адміністравання сістэмы мытных і іншых плацяжоў", — адзначыла прэс-служба.

Працэдура ўзгаднення павінна скончыцца 1 чэрвеня 2018 года.

Калегія ЕЭК 28 лютага разгледзела таксама іншыя пытанні аб ўнясенні змен у дакументы саюза.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239