Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/01/eu_945195_945196/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 22:46
01.03.2018 13:14 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі возьме ўдзел у штогадовай канферэнцыі па Усходнім партнёрстве ў Таліне

Мінск, 1 сакавіка. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 2 сакавіка возьме ўдзел у пятай штогадовай канферэнцыі па Усходнім партнёрстве (УП) у Таліне.

Мерапрыемства арганізаванае Эстонскім цэнтрам Усходняга партнёрства сумесна з Еўракамісіяй, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі. Запланаванае выступленне Краўчанкі на тэматычнай секцыі "Погляд знутры: развіваючы дасягнутае на саміце Усходняга партнёрства 2017 года".

Канферэнцыя прысвечаная падвядзенню вынікаў эстонскага старшынства ў Савеце ЕС у другой палове 2017 года з акцэнтам на вынікі саміта Усходняга партнёрства, які прайшоў 24 лістапада ў Бруселі. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі еўрапейскіх структур, краін — членаў Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, а таксама прадстаўнікі грамадскасці, акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

У леташнім саміце УП ад Беларуі ўдзельнічаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Адным з самых галоўных вынікаў саміта ён назваў той факт, што ў яго дэкларацыі не ўтрымліваюцца антырасійскія пасажы.

"Вядома ж, з вуснаў прадстаўнікоў асобных дзяржаў выказвалася крытыка на адрас Расіі ў сувязі з вядомымі падзеямі ў Крыме і на ўсходзе Украіны. Але павінен сказаць, што пераважная большасць выступоўцаў казалі пра тое, што Усходняе партнёрства не скіраванае супраць трэціх краін, маючы на ўвазе, натуральна, Расію. Гэта значыць, што ёсць разуменне адносна таго, што забеспячэнне міру і бяспекі Еўропы немагчымае без Расіі, або за кошт Расіі, або на шкоду Расіі", — сказаў Макей.

Беларусь, падкрэсліў ён, з самага пачатку заяўляла, што жаданне забяспечыць мір, стабільнасць і бяспеку ў рэгіёне ЕС і УП немагчымае без дыялогу з Расіяй.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН