Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/01/eu_945332_945333/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 22:05
01.03.2018 20:39 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Стан і перспектывы беларуска-эстонскіх адносін абмеркаваны на кансультацыях паміж МЗС у Таліне

Мінск, 1 сакавіка. 1 сакавіка ў Таліне адбыўся чарговы раўнд беларуска-эстонскіх кансультацый паміж МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, эстонскую — намеснік генеральнага сакратара МЗС Паўль Тээсалу.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас кансультацый бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-эстонскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, праблематыку рэалізацыі ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства".

Акрамя таго, разглядалася ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН