Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/02/945362_559874/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:24
02.03.2018 09:41 Грамадства, Эканоміка

Грамадзяніна Беларусі падазраюць у даванні хабару супрацоўніку ФСБ з мэтай правозу забароненых тавараў

Мінск, 2 сакавіка. Следчымі органамі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Смаленскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 50-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 291 КК РФ (даванне хабару службовай асобе за здзяйсненне загадзя незаконных дзеянняў), паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта РФ па Смаленскай вобласці.

Паводле версіі следства, 12 лютага беларускі грамадзянін "шляхам безнаяўнага пераводу на банкаўскую карту перадаў хабар у памеры 50 тысяч рублёў (прыблізна 880 долараў. — БелаПАН.) оперупаўнаважанаму пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па вобласці за вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамяшчэння цераз дзяржаўную мяжу пяці грузавых машын з забароненымі да ўвозу таварамі".

Падазраваны затрыманы. "Следчыя працягваюць выконваць комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння, збор і замацаванне доказнай базы. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239