Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/02/945371_205478/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 02:56
02.03.2018 10:15 Эканоміка

Лукашэнка заслухае справаздачу ўрада аб выніках працы эканомікі за 2017 год

Мінск, 2 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка 2 сакавіка заслухае справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама аб выніках працы эканомікі краіны ў 2017 годзе, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўніка дзяржавы праінфармуюць аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны летась, унясуць прапановы ў дачыненні да дадатковых мер для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту і выхаду на заданні пяцігодкі.

Як адзначыла прэс-служба, асаблівая ўвага будзе нададзеная мерам па забеспячэнні занятасці, павышэнні аплаты працы і пенсій, тэме зніжэння інфляцыі. Будуць таксама абмеркаваныя перспектывы нарошчвання ў 2018 годзе золатавалютных рэзерваў Беларусі і скарачэння валавога знешняга доўгу, удзел банкаўскай сістэмы ў развіцці эканомікі краіны.

У мерапрыемстве возьмуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, старшыні аблвыканкамаў, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўніцтва вядучых прадпрыемстваў і сістэмаўтваральных банкаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239