Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/02/945434_12345/
Дата раздрукоўкі: 06.07.2020 23:33
02.03.2018 13:26 Фінансы, Эканоміка

Долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на таргах БВФБ

Мінск, 2 сакавіка. 2 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0136 рубля (0,57%) і склаў 2,4032 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9595 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0073 рубля (0,21%) і склаў 3,4599 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу яны зніжаюцца і пад поўдзень знаходзяцца ў раёне 63,6 долара за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 22,82 капейкі, склаўшы 56,6616 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239