Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/02/945491_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 02:53
02.03.2018 16:56 Эканоміка

Лукашэнка даручыў разабрацца з прычынамі росту цэн на малочную прадукцыю на ўнутраным рынку

Мінск, 2 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы ўрада аб выніках працы эканомікі за 2017 год 2 сакавіка даручыў разабрацца з прычынамі росту цэн на малочную прадукцыю на ўнутраным рынку.

Ён пацікавіўся, чаму рост цэн на малочную прадукцыю ў 2017 годзе вышэйшы за тэмпы інфляцыі. Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ёсць паўнамоцтвы разам з Камітэтам дзяржкантролю маніторыць сітуацыю для навядзення парадку ў цэнаўтварэнні. "Фактаў неабгрунтаванага павышэння цэн быць не павінна", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч растлумачыў, што сёння вытворцы-перапрацоўшчыкі малака ўключаныя ў рэестр дамінантаў, і на гэты год будзе ўсталяваны ўзровень росту цэн для перапрацоўшчыкаў на малако і малочную прадукцыю на ўзроўні інфляцыі. "Мы гэтыя пагадненні падрыхтавалі, рашэнні на калегіі прынятыя", — дадаў ён.

Паводле даных Бестата, спажывецкія цэны на малако за 2017 год выраслі на 13%, смятану — на 10,1%, цвёрды сыр — на 8,5% пры гадавой інфляцыі 4,6%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239