Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/02/945500_12345/
Дата раздрукоўкі: 25.08.2019 01:11
02.03.2018 17:49 Эканоміка, Фінансы

У Беларусі ўводзіцца лічбавы рукапісны подпіс

Мінск, 2 сакавіка. У Беларусі ўводзіцца новы спосаб падпісання (пацвярджэння) дакумента ў электронным выглядзе — лічбавы рукапісны подпіс, а таксама пашыраецца пералік банкаўскіх аперацый, паслуг і пагадненняў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем праграмна-апаратных сродкаў і тэхналогій, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага банка.

Адпаведныя рашэнні змяшчаюцца ў пастанове праўлення ведамства ад 19 лютага № 65.

Лічбавы рукапісны подпіс можа прастаўляцца як аддалена з выкарыстаннем спецыяльных праграмна-апаратных сродкаў (у тым ліку планшэтаў і дысплеяў), так і пры асабістай прысутнасці кліента ў аддзяленні банка.

"Такі спосаб падпісання юрыдычна значных дакументаў будзе спрыяць развіццю фінансавых паслуг, якія аказваюцца банкамі з дапамогай лічбавых тэхналогій, а таксама скарачэнню папяровага дакументаабароту", — пракаментавала прэс-служба.

Пастановай № 65 для фізічных асоб прадугледжваецца магчымасць набыцця каштоўных папер з выкарыстаннем праграмных сродкаў, а таксама заключэння з іх дапамогай дагавора залогу каштоўных папер пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па дагаворах, што заключаюцца банкамі. Гэтыя нормы дазволяць закласці аснову і актывізаваць дыстанцыйную працу ў галіне выкарыстання каштоўных папер, лічаць у Нацбанку.

Акрамя таго, у межах выканання дэкрэта прэзідэнта № 7 аб развіцці прадпрымальніцтва скасоўваецца норма, якая абавязвае банкі змацоўваць пячаткай копію дакумента ў электронным выглядзе на папяровым носьбіце. Пры гэтым пастановай № 65 банку даецца права прастаўляць пячатку на копіі дакумента ў электронным выглядзе.

Раней у краіне быў укаранёны электронны лічбавы подпіс — рэквізіт электроннага дакумента, якi атрымлiваецца дзякуючы крыптаграфічнай трансфармацыі інфармацыі з выкарыстаннем адмысловага ключа.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН