Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/02/945509_945510/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:22
02.03.2018 17:50 Эканоміка

Лукашэнка патрабуе ад урада задзейнічаць увесь патэнцыял Беларусі ў эканамічнай сферы

Мінск, 2 сакавіка. На нарадзе 2 сакавіка па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ва ўрада задзейнічаць увесь патэнцыял краіны, усіх вышэйшых службовых асоб у эканамічнай сферы.

Ён адзначыў, што часы, калі пачынаў працаваць цяперашні ўрад, былі цяжкімі, але яму ўдалося дабіцца пэўных вынікаў. "Казаць пра тое, што гэты ўрад нікудышны і трэба яго замяніць, было б няправільным", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі кіраўнік папярэдзіў, што чакае ўбачыць дынаміку праз паўгода. У ліку нявырашаных праблем ён назваў увод у эксплуатацыю новых прадпрыемстваў, на будаўніцтва якіх прыцягваліся крэдыты.

"Яны павінны акупляцца, крэдыты вяртаць, а мы да гэтага часу не можам увесці іх у строй", — сказаў Лукашэнка, даручыўшы ўраду заняцца гэтымі пытаннямі.

Ён таксама заявіў, што чакае сістэмнай працы ў гэтым кірунку ад сваёй адміністрацыі і памочніка, якому даручана інспектаваць і кантраляваць гэтыя працэсы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН