Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/03/945584_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 02:27
03.03.2018 18:04 Эканоміка

Дзяржкаммаёмасць зацвердзіла крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для правядзення выбарачнай праверкі

Мінск, 3 сакавіка. Дзяржкаммаёмасць зацвердзіла крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для правядзення выбарачнай праверкі суб'ектаў гаспадарання. Як паведаміла прэс-служба ведамства, адпаведны загад № 27 падпісаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Згодна з загадам, зацверджаныя крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі прымяняюцца для адбору правяраемых суб'ектаў пры правядзенні выбарачнай праверкі ў сферах кантролю (нагляду) Дзяржкаммаёмасці і яго тэрытарыяльных органаў.

Устаноўлена таксама, што выяўленне рызыкі і пералік суб'ектаў з рызыкай вызначаюцца па кожнай сферы кантролю (нагляду) Дзяржкаммаёмасці, а аднясенне суб'екта да групы суб'ектаў з высокай ступенню рызыкі ажыццяўляецца, калі прысвоеная суб'екту ступень рызыкі перавышае індыкатар высокай ступені рызыкі, пры разліку якога прымяняецца павышаючы каэфіцыент 1,2.

Кіраўнікі абласных і Мінскага гарадскога тэрытарыяльных фондаў дзяржаўнай маёмасці пры адборы суб'ектаў па тэрытарыяльнай прыкмеце ў сферы кантролю за выкананнем заканадаўства па пытаннях выкарыстання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю для ўключэння іх у планы выбарачных праверак павінны кіравацца зацверджанымі сапраўдным загадам крытэрамі ацэнкі ступені рызыкі ў гэтай сферы.

Загад № 27 Дзяржкаммаёмасці ад 15 лютага 2018 года набыў моц з дня яго падпісання.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239