Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/03/945589_557201/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 03:24
03.03.2018 12:18 Эканоміка

Перспектыўныя праекты ў сферы ВТС паміж Беларуссю і ААЭ абмеркаваныя ў Абу-Дабі

Мінск, 3 сакавіка. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў на 3-й міжнароднай выставе беспілотных сістэм і трэнажораў UMEX/MST 2018 у Абу-Дабі правёў шэраг сустрэч і перамоў, у прыватнасці з начальнікам генеральнага штаба Узброеных сіл ААЭ генерал-лейтэнантам шэйхам Хамадам Мухамадам Тані аль-Румейсі, кіраўніцтвам генеральнага штаба Узброеных сіл ААЭ.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк, на сустрэчах абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі наяўных і перспектыўных праектаў у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у якіх бакі могуць дасягнуць практычных вынікаў.

"Падчас выставы прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў таксама быў праведзены цэлы шэраг выніковых перамоў", — сказаў Лаўранюк.

Паводле яго слоў, на UMEX 2018 Беларусь прадэманстравала свае магчымасці адначасова ў дзвюх перспектыўных галінах — тэхналогіях стварэння і вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў рознага прызначэння і сістэм эфектыўнай барацьбы з імі (сістэмы і сродкі радыёэлектроннай барацьбы пад спецыяльнае праграмна-тэхнічнае ўздзеянне на апаратуру беспілотнага лятальнага апарата), "якія на Блізкім Усходзе яшчэ называюць залатым сплавам тэхналогій".

Акрамя таго, на беларускай экспазіцыі былі паказаныя магчымасці айчыннага абароннага сектара эканомікі па распрацоўцы і вытворчасці сродкаў радыёлакацыі, а таксама тэхналогіі стварэння праграмнага забеспячэння аўтаматычных сістэм кіравання БЛА і сродкі навучання аператараў БЛА.

Падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выставы і агляду яе экспазіцыі дэлегацыя высокапастаўленых службовых асобаў на чале з наследным прынцам эмірата Абу-Дабі намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамадам бен-Заедам аль-Нахаянам наведала беларускую экспазіцыю, дзе азнаёмілася з узорамі прадукцыі.

Мерапрыемствы ў Абу-Дабі прайшлі 25—27 лютага.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239