Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/03/945601_535789/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 03:03
03.03.2018 13:29 Эканоміка, Фінансы

Еўра вырас больш як на капейку, долар ЗША даражэе чацвёртыя таргі запар

Мінск, 3 сакавіка. 3 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля. Амерыканская валюта даражэе чацвёртыя таргі запар.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0122 рубля (0,51%) і склаў 2,4154 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 1,9611 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0049 рубля (0,14%) і склаў 3,4550 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні вечарам цэны на нафту былі блізкія да мінімумаў за шмат тыдняў на фоне захавання асцярог аб росце здабычы ў ЗША — прыблізна 63,5 долара за бараль Brent.

У Расіі афіцыйны курс долара ЗША да рубля, усталяваны Цэнтрабанкам РФ на 3 сакавіка, вырас на 22,82 капейкі і складае 56,6616 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239