Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/04/945703_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:24
04.03.2018 17:13 Спорт, Палітыка

Лукашэнка распавёў пра спартовыя дасягненні свайго малодшага сына

Мінск, 4 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка ўзяў удзел у біятлонным забегу разам з вядомымі алімпійцамі краіны, які прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

Разам з беларускім кіраўнікоў на лыжную трасу выйшлі яго малодшы сын Мікалай Лукашэнка, прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Аляксей Айдараў і Ксенія Санковіч.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка таксама ўзяў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер", фінальны этап якога завяршыўся сёння ў Раўбічах. Пераможцы вызначаныя ў трох узроставых катэгорыях.

Беларускі кіраўнік пракаментаваў выступ свайго малодшага сына Мікалая Лукашэнкі. Ён адзначыў, што сын прыхварэў, але ўсё роўна вырашыў удзельнічаць у спаборніцтвах. "У яго вынікі на 2,5-3 хвіліны горшыя, чым на папярэднім этапе, але я яму дарую, таму што ўжо стаяла пытанне, быць ці не быць, але ён кажа: куды дзявацца, паабяцаў камандзе. Гэта мужык, малайчына! Не пайшоў хварэць, пайшоў сюды", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, як яго сын ўсё паспявае, прытым што акрамя лыжаў ён захапляецца хакеем, музыкай, вывучае замежныя мовы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што "дзеці ў сваім узросце могуць засвоіць ўсё, што захочуць". "Важна не страціць гэта залаты час, калі ім усё паддаецца", — падкрэсліў ён.

Пры гэтым беларускі кіраўнік звярнуў увагу, што яго малодшы сын пакуль не думае рабіцца ні біятланістам, ні хакеістам. "Я яго не ўгаворваю, ён яшчэ маленькі. Больш за ўсё ў яго атрымлівалася плаванне, але ён катэгарычна адхіліў яго, кажа, што гэта нудны від спорту. У яго нядрэнна з лыжамі, таму што ён высокі. Кажа, што гэта яму таксама нудна. А вось хакей — гэта ўсё. Таму я не ведаю, якім відам спорту ён будзе займацца. Я яго проста вучу таму, што ўмею я", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН