Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/04/945707_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:22
04.03.2018 17:39 Спорт, Палітыка

Лукашэнка: У хуткім часе ў нас адбудзецца вельмі прынцыповая, сур'ёзная, надзённая размова з кіраўнікамі федэрацый зімовых відаў спорту

Мінск, 4 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка мае намер правесці "вельмі прынцыповую, сур'ёзную размову" з кіраўнікамі федэрацый зімовых відаў спорту. Пра гэта ён заявіў 4 сакавіка журналістам у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", дзе ўзяў удзел у біятлонным забегу разам з вядомымі алімпійцамі краіны.

Нагадаем, беларуская зборная з двума залатымі і срэбнай медалямі заняла 15-е (з 28) месца ў заліку XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане (Паўднёвая Карэя), якія прайшлі 9—25 лютага.

Лукашэнка лічыць, што беларускія спартсмены, хоць і заваявалі некалькі медалёў на зімовай Алімпіядзе, але маглі паказаць лепшыя вынікі, у прыватнасці ў біятлоне і фрыстайле. "У найбліжэйшы час у нас адбудзецца вельмі прынцыповая, сур'ёзная, надзённая размова з кіраўнікамі федэрацый зімовых відаў спорту, старшынямі наглядальных саветаў, якія ўзначальваюць генералы і міністры. Сёння яны глядзяць, як выкруціцца. Нічога ў іх не атрымаецца. Мы, у рэшце рэшт, трацім народныя грошы, і немалыя", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

На яго думку, трэнерскі склад недастаткова добра падрыхтаваў спартсменаў да алімпійскага старту. "Рыхтуй сані летам так, каб узімку нармальна выступаць. Правалілі міжсезонне: цяжка, лішнія нагрузкі, перагружаныя... Аказалася, што не здольныя бегчы. Вось у чым уся праблема, я думаю. Слабая праца трэнераў, і не было жалезнага попыту ў федэрацый", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная падрыхтоўцы мужчынскай біятлоннай каманды, якая не змагла паказаць годныя вынікі ў Пхёнчхане. "Гэта ганьба! Мужыкі не могуць краіну парадаваць", — заявіў беларускі кіраўнік.

Адказваючы на пытанне пра выступ Антона Кушніра на галоўных стартах чатырохгоддзя і жаданне "ўскалыхнуць гэтае балота", Аляксандр Лукашэнка расказаў, што вызначаецца форум, дзе будзе паднятая гэтая праблема.

"Хутчэй за ўсё, гэта будзе пасяджэнне Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК). Трэба ім у вочы прама сказаць, што нікому няма справы да атлетаў. Спіхваюць адзін на аднаго, і пляваць ім на гэтых спартсменаў. Збіраюцца вузкай купкай і нешта там вырашаюць. Усё забюракратызавана так, што цяжка разабрацца. Зламалі алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра. Упэўнены, калі б выйшаў ён у фінал, то быў бы з медалём. Ды і мы другі медаль у мужчынскай лыжнай акрабатыцы прапусцілі. Не трэба было Станіславу Гладчанку скакаць такую складаную праграму, спрасці свой скачок — і на трэцім месцы", — адзначыў Лукашэнка.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН