Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/05/945786_945787/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 08:44
05.03.2018 14:21 Палітыка, Эканоміка

Былы першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч прызначаны паслом ва Узбекістане

Мінск, 5 сакавіка. Былы першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч прызначаны паслом Беларусі ва Узбекістане. Адпаведнае кадравае рашэнне 5 сакавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Леанід Марыніч нарадзіўся 17 сакавіка 1960 года ў вёсцы Мяцявічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Інстытут кіравання АПК, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Працаваў галоўным інжынерам, кіраўніком групы праектна-будаўнічага бюро, дырэктарам камбікормавага завода калгаса-камбіната "Памяць Ільіча", галоўным інжынерам, намеснікам старшыні СКП "Астрамечава" Брэсцкага раёна, дырэктарам ААТ "Брэстрайсельгасхімія", намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнаглядам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

З 2009 па 2012 год — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, з 16 кастрычніка 2012 года і да новага прызначэння — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239