Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/05/945787_557896/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:29
05.03.2018 13:52 Палітыка, Культура

Гендырэктарам "Беларусьфільма" прызначаны Уладзімір Карачэўскі

Мінск, 5 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка ўзгадніў прызначэнне Уладзіміра Карачэўскага на пасаду дырэктара нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

На гэтай пасадзе Карачэўскі змяніў Ігара Поршнева, які ўзначальваў кінастудыю з канца жніўня 2015 года.

У канцы лютага 2018 года аб звальненні Поршнева паведаміў рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык, аднак ні ў Міністэрстве культуры, ні на "Беларусьфільме" гэтую інфармацыю афіцыйна не пацвердзілі.

Уладзімір Карачэўскі перайшоў на нацыянальную кінастудыю з пасады дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якім ён кіраваў з мая 2014 года. У 2007—2010 гадах Карачэўскі працаваў начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама, а з 2010 па 2014 гады займаў пасаду першага намесніка міністра культуры.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН