Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/06/945913/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:28
06.03.2018 09:11 Палітыка

Пасольства ЗША: 25 сакавіка беларусы будуць ушаноўваць памяць тых, хто адстойваў іх нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць

Мінск, 6 сакавіка. 25 сакавіка беларусы будуць ушаноўваць памяць тых, хто насуперак цяжкім, неспрыяльным абставінам адстойваў іх нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць. Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства ЗША ў Беларусі, распаўсюджанай у сувязі са стагоддзем падпісання Брэст-Літоўскага мірнага дагавора.

"Жах вайны схлынуў з гэтай зямлі, пакінуўшы за сабой іншыя канфлікты, гора і зруйнаванні. Заключаны мір быў, на жаль, нядоўгім, — гаворыцца ў заяве. — Першая сусветная вайна пакінула глыбокі адбітак на чалавецтве. Разам з амбасадамі іншых краін, што бралі ўдзел у Вялікай вайне, амбасада ЗША аддае даніну павагі загінулым салдатам і мірным грамадзянам, а таксама іх родным".

Штогод на Дзень перамір`я (11 лістапада, калі краіны Антанты і блоку Цэнтральных дзяржаў дамовіліся аб прыпыненні баявых дзеянняў) у гонар ахвяр вайны гучыць звон. "На Беларусі былыя ворагі ляжаць побач адзін з адным на шматлікіх могілках уздоўж усёй былой лініі фронту — у цалкам знішчанай тады Смаргоні, у Крэве, Барунах, Ашмянах, Багданаве, Мядзеле, Валожыне, Баранавічах, — адзначаецца ў заяве. — Беларусы, якім ніколі не бракавала няўрымслівасці і імкнення да справядлівасці і незалежнасці, пасля заключэння міру зрабілі спробу ўрэшце ўсталяваць уласную дзяржаўнасць. Аднак у віры супрацьлеглых мэтаў, амбіцый, настрояў і ваенных прысутнасцяў Беларуская Народная Рэспубліка ўжо меней чым праз год сканала".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН