Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/06/945937_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 05:21
06.03.2018 11:26 Эканоміка

На БУТБ адбылася першая транзітная здзелка паміж дзвюма замежнымі кампаніямі

Мінск, 6 сакавіка. На электроннай гандлёвай пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) упершыню адбылася здзелка паміж дзвюма кампаніямі, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Паводле яго слоў, прадметам закупкі стаў спецыяльны тэрмометр для вымярэння тэмпературы ў нафтавых свідравінах коштам 990 тыс. расійскіх рублёў (каля 17,5 тыс. долараў). "Такія здзелкі называюцца транзітнымі, бо ні прадавец, ні пакупнік не ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. У гэтым выпадку на заяўку аб продажы, размешчаную эстонскай кампаніяй, адгукнулася кампанія з Расіі", — растлумачыў прэс-сакратар.

Ён падкрэсліў, што магчымасць заключэння транзітных здзелак была першапачаткова прадугледжаная рэгламентам пляцоўкі, аднак дагэтуль цікавасці да гэтага механізму замежныя ўдзельнікі таргоў не праяўлялі.

Пляцоўка прамысловых і спажывецкіх тавараў уяўляе сабой платформу электроннага гандлю для сегмента B2B — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадметам гандлю можа быць любы не выведзены з абарачэння тавар, пры гэтым інструментар пляцоўкі дазваляе не толькі здзяйсняць закупкі на ўнутраным рынку, але і пастаўляць тавары на экспарт.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239