Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/07/946096_558976/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:24
07.03.2018 11:03 Грамадства, Палітыка

У Мінску судзяць затрыманага падчас мясцовых выбараў аператара "Белсата" Андрэя Козела

Мінск, 7 сакавіка. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 7 сакавіка разглядае адміністрацыйную справу ў дачыненні да аператара польскага тэлеканала "Белсат", які вяшчае на Беларусь, Андрэя Козела.

18 лютага на сталічным выбарчым участку № 27 на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў Козел быў назіральнікам. Яго абвінавачваюць у тым, што ён адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням міліцыі, не спыніў відэатрансляцыю падліку галасоў і не пакінуў участак, тым самым здзейсніўшы адміністрацыйнае правапарушэнне. 19 лютага суд пачаў разгляд справы, аднак накіраваў яго ў міліцыю на дапрацоўку. Перад пачаткам пасяджэння Козел сказаў журналістам, што пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі білі яго па галаве, нырках і рэбрах. Медыцынскую дапамогу яму не аказалі.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння справу зноў разглядае суддзя Іван Касцян, абараняе Козела адвакат Сяргей Зікрацкі. Журналіст заявіў у судзе, што віны не прызнае.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН