Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/07/946124_946125/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:21
07.03.2018 13:15 Грамадства, Палітыка

Затрыманы ў дзень мясцовых выбараў аператар "Белсата" Андрэй Козел аштрафаваны на 30 базавых велічынь

Мінск, 7 сакавіка. Затрыманы ў дзень мясцовых выбараў на адным з выбарчых участкаў у Мінску Андрэй Козел, аператар польскага тэлеканала "Белсат", які вяшчае на Беларусь, аштрафаваны за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі на 30 базавых велічынь (735 рублёў). Такое рашэнне, як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, прыняў 7 сакавіка суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Іван Касцян.

Як паведамлялася, 18 лютага на сталічным выбарчым участку № 27 на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў Козел быў назіральнікам. Яго абвінавацілі ў тым, што ён адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням міліцыі, не спыніў відэатрансляцыю падліку галасоў і не пакінуў участак, тым самым учыніўшы адміністрацыйнае правапарушэнне.

19 лютага суд пачаў разгляд справы, аднак адправіў яе ў міліцыю на дапрацоўку. Перад пачаткам пасяджэння Козел сказаў журналістам, што пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі білі яго па галаве, нырках і рэбрах. Медыцынскую дапамогу яму не аказалі. Ноч аператар правёў у камеры. "Старшыня камісіі запатрабавала пакінуць участак, але я працягваў здымаць, таму што назіраць і здымаць падлік галасоў не забаронена заканадаўствам. Тады супрацоўнікі міліцыі выцягнулі мяне сілай, маёй галавой разбілі шкляныя дзверы ўчастка і працягвалі збіваць у калідоры", — расказаў Козел.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН