Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/07/by_media_kalipso-sud/
Дата раздрукоўкі: 21.05.2018 02:36
07.03.2018 17:29 Фота

Пачатак суда па справе былога дырэктара турфірмы "Каліпса-Тур"

    Паглядзець Паглядзець
У судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы 7 сакавіка пачаўся працэс над мінчанкай Юліяй Антаневіч. Яе абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Да затрымання дзяўчына працавала дырэктарам ТАА "Каліпса-Тур". Ад імя гэтай турыстычнай фірмы, а таксама ІП Борзды Е. Г. з кастрычніка 2016 года па ліпень 2017-га яна брала з кліентаў перадаплату за турыстычныя паездкі ў еўрапейскія краіны, але грашыма распараджалася на сваё меркаванне. У справе 95 пацярпелых. Сума шкоды перавышае 280 тысяч рублёў.
Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН