Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/08/946218_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 19:53
08.03.2018 13:36 Грамадства

На пажары ў Бешанковіцкім раёне загінула 90-гадовая жанчына

Мінск, 8 сакавіка. Жанчына 1928 года нараджэння загінула на пажары ва ўласным доме. Здарэнне адбылося вечарам 7 сакавіка ў вёсцы Чанавічы Бешанковіцкага раёна, паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Усяго з пачатку года на пажарах у краіне загінула 147 чалавек — на 31,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (112). Колькасць пажараў склала 1.231 (+ 11,9%).
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239