Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946238_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 19:45
09.03.2018 12:02 Грамадства

У Італіі затрымана сямейная пара па справе аб махлярстве і сексуальным гвалце над беларускай

Мінск, 9 сакавіка. У Італіі сямейная пара (яму 71 год, ёй — 59) арыштавана па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў у дачыненні да 22-гадовай беларускі. Як паведамляе Blitzquotidiano, ім інкрымінуецца жорсткае абыходжанне, згвалтаванне, махлярства ў дачыненні да дзяўчыны, якая 12 гадоў прыязджала да іх на аздараўленне з рэгіёна, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС.

У прыватнасці, паводле інфармацыі італьянскага выдання, муж і жонка пасля атрымання траўмаў дзяўчынай у выніку ДТЗ і выплаты ёй страхавой сумы ў 2,1 млн еўра прысвоілі гэтыя грошы. Набылі на іх дзве вілы, машыны, іншыя тавары. Цяпер гэта маёмасць канфіскавана.

Аб тым, што адбылося, стала вядома дзякуючы запісцы, перададзенай дзяўчынай сацыяльнаму работніку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239