Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946246_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 19:15
09.03.2018 12:09 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў бізнесмена Міхаіла Гуцырыева з 60-годдзем

Мінск, 9 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню савета дырэктараў АТ "Прамыслова-фінансавая група САФМАР", старшыню савета дырэктараў ПАА НК "РуссНефць" Міхаіла Гуцырыева з 60-годдзем.

"Дзякуючы энергіі, мэтанакіраванасці, багатаму вопыту Вам удалося дамагчыся поспехаў у шматлікіх пачынаннях, увасобіць у жыццё прадпрымальніцкі і творчы таленты, — гаворыцца ў віншаванні. — Высока цаню Вашы асабістыя, прафесійныя і дзелавыя якасці і заўсёды з вялікай увагай стаўлюся да праектаў, якія Вы рэалізуеце".

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што праца Міхаіла Гуцырыева ў Беларусі і "надалей будзе з'яўляцца прыкладам паспяховага двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных інвестыцый". Ён пажадаў яму моцнага здароўя, поспеху, ажыццяўлення ўсіх планаў, шчасця і дабрабыту.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239