Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946252_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 18:55
09.03.2018 13:39 Грамадства

У Гомелі п'яная кампанія ўчыніла разбойны напад на магазін

Гомель, 9 сакавіка. У Гомелі п'яная кампанія ўчыніла разбойны напад на магазін.

7 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне ад дырэктара магазіна, што ў гомельскім мікрараёне Энергетыкаў. Трое невядомых у стане алкагольнага ап'янення скралі чатыры бутэлькі гарэлкі. Работнікі магазіна пастараліся перашкодзіць зламыснікам — ахоўнік дагнаў аднаго з іх і забраў бутэльку спіртнога. Іншы налётчык, дастаўшы з кішэні нож, стаў пагражаць супрацоўніку аховы магазіна. Убачыўшы халодную збро, мужчына выклікаў міліцыю, а разбойнікі тым часам уцяклі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, аператыўнікі Савецкага РАУС сумесна з групай затрымання дэпартамента аховы праз 40 хвілін знайшлі ўсіх удзельнікаў злачынства. Бутэльку выкрадзенай гарэлкі зламыснікі ўжо паспелі выпіць. Астатняе выкрадзенае было канфіскавана разам з магнітнымі замкамі, якія выкарыстоўваюцца для абароны тавара ад крадзяжу.

Налётчыкі — двое жыхароў аграгарадка Урыцкае: непрацуючы, раней судзімы за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання 1980 года нараджэння i непрацуючы 1981 года нараджэння. Таксама затрыманы непрацуючы, раней судзімы за крадзеж гамяльчанін 1986 года нараджэння.

Распачата справа па ч. 2 арт. 207 КК (разбой).
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239