Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946259_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 19:33
09.03.2018 14:52 Грамадства

У Гомелі службовы сабака знайшоў схаваны ў гурбе насвай

Гомель, 9 сакавіка. У Гомелі службовы сабака знайшоў схаваны ў гурбе насвай.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, першапачаткова міліцыянеры затрымалі 25-гадовага жыхара Гомельскага раёна, які падазраваўся ў захоўванні і рэалізацыі насвая. У пачатку лютага ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Міліцыянеры мелі інфармацыю, што малады чалавек прыбыў на рынак "Цэнтральны" не з пустымі рукамі. Аднак пры затрыманні ў яго знайшлі нязначную колькасць насвая. Большую частку ён схаваў у снезе, але дзе менавіта, гаварыць адмовіўся.

Да пошуку тайніка падключылі міліцыянера-кінолага вайсковай часці 5525 разам са службовым сабакам па мянушцы Дора. Апошняя, узяўшы след, прывяла аператыўнікаў да гурбы. Раскапаўшы снег, супрацоўнікі знайшлі два цэлафанавыя пакеты з зялёным рэчывам ўнутры.

Агульная вага канфіскаванага некурыльнага тытунёвага вырабу склала 2.180 г. У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 16.10 КоАП, ён арыштаваны на 15 сутак.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239