Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946260_123456/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:47
09.03.2018 14:31 Грамадства, Эканоміка

У Беларусі 10 сакавіка чакаецца павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва

Мінск, 9 сакавіка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у суботу, 10 сакавіка, у Беларусі зноў павысяцца цэны на бензін і дызельнае паліва.

Так, з 10 сакавіка кошт паліва на беларускіх АЗС вырасце на 1 капейку, а дызпаліва падаражэе на 2 капейкі.

Калі звесткі аб росце цэн афіцыйна пацвердзяцца "Белнафтахімам", то гэта будзе другое павышэнне цэн на паліва з пачатку гэтага года.

Папярэдняе павышэнне рознічных цэн на АЗС адбылося 8 лютага. Кошт паліва вырас на 2 капейкі, або ў сярэднім на 1,6%.

Кошт бензіну АІ-92-К5 быў павялічаны з 1,19 да 1,21 рубля за літр (на 1,7%), АІ-95-К5-Еўра — з 1,27 да 1,29 (на 1,6% ), дызельнага паліва ДТ-К5 — з 1,29 да 1,31 (на 1,6%), бензіну АІ-98-К5-Еўра — з 1,48 да 1,50 (на 1,4%).

Як адзначаў "Белнафтахім", цэны былі павышаны "ў сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага 2018 года ставак акцызаў на нафтапрадукты". Пры гэтым у паведамленні канцэрна падкрэслівалася, што цана аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самай нізкай у Еўропе.

У 2017 годзе паліва даражэла сем разоў: 11 і 18 сакавіка, 1, 8 і 15 красавіка, 6 мая і 26 кастрычніка (па 1 капейцы). Да гэтага больш за два гады (пасля 13 студзеня 2015 года) яго кошт не змяняўся.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239