Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946267_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 18:59
09.03.2018 15:15 Грамадства

Памёр беларускі дыпламат Валянцін Вялічка, які 15 гадоў быў паслом ва Украіне

Мінск, 9 сакавіка. На 74-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі дыпламат, кандыдат эканамічных навук Валянцін Вялічка, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Ураджэнец Мінскай вобласці Валянцін Вялічка значную частку сваёй прафесійнай дзейнасці правёў на Гомельшчыне. З 1968 года па 1993-ы працаваў на розных пасадах у Гомельскім абкаме камсамола, Гомельскім абласным савеце прафсаюзаў, Савецкім райкаме КПБ Гомеля, Гомельскім аблвыканкаме, Савеце аб`яднання прафсаюзаў Гомельскай вобласці.

Амаль чвэрць стагоддзя жыццёвы шлях Валянціна Вялічкі быў звязаны з міжнароднай дзейнасцю. Ён быў у ліку першых паслоў суверэннай Беларусі. У 1993—1997 гадах узначальваў пасольства Беларусі ў Латвіі, быў акрэдытаваны ў Фінляндыі па сумяшчальніцтве. У 1997—1998 гадах займаў пасаду міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь.

З 1998 года па 2016-ы працаваў на кіруючых пасадах у сістэме МЗС Беларусі: пасол па асаблівых даручэннях, першы намеснік міністра замежных спраў. З 2001 года па 2016-ы быў паслом Беларусі ва Украіне.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239