Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/946271_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 18:54
09.03.2018 15:50 Палітыка

Прадстаўнік Беларусі пры ААН Рыбакоў узяў удзел у сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ААН Лю Чжэньмінем

Мінск, 9 сакавіка. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў узяў удзел 8 сакавіка ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ў сустрэчы групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу (КСД) з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмінем.

Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі "дарожнай карты" групы, прынятай па выніках другой міністэрскай сустрэчы ў верасні 2017 года ў Нью-Ёрку.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, суразмоўцы абмяняліся думкамі аб шляхах пашырэння ўзаемадзеяння сістэмы ААН з КСД. У прыватнасці, было абмеркавана пытанне аб прызначэнні ў сакратарыяце ААН каардынатара па пытаннях садзейнічання КСД, які раней быў ініцыяваны Беларуссю і падтрыманы генеральным сакратаром у ходзе сустрэчы з групай у студзені 2018 года.

Беларускі дыпламат выказаўся за больш сістэмную ролю ААН у аказанні садзейнічання гэтай катэгорыі краін, адзначыўшы важнасць распрацоўкі доўгатэрміновай стратэгіі ААН у падтрымку ўстойлівага развіцця КСД.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239