Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/09/eu_946255_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 20:36
09.03.2018 14:11 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Краўчанка 12 сакавіка ажыццявіць рабочы візіт у Брусель

Мінск, 9 сакавіка. 12 сакавіка адбудзецца рабочы візіт у Брусель (Бельгія) намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі.

Беларускі прадстаўнік узначаліць нацыянальную дэлегацыю на штогадовай сустрэчы старэйшых службовых асоб знешнепалітычных ведамстваў краін — удзельніц "Усходняга партнёрства" (УП) з удзелам Еўрапейскага камісара па еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэса Хана і кіраўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыка Магерыні.

Сустрэча будзе прысвечана рэалізацыі мэтаў і задач, узгодненых на саміце Усходняга партнёрства ў Бруселі ў 2017 годзе, а таксама ўдасканаленню дзейнасці рабочых органаў УП.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239