Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/10/946292_946293/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:40
10.03.2018 11:56 Спорт

Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з перамогай у спрынтарскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету

Мінск, 10 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар`ю Домрачаву з перамогай у спрынтарскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету ў фінскім Кантыялахці.

"Па ходзе сезона ты набрала выдатную форму, якая дазваляе ўпэўнена трымацца на вяршыні біятлоннага Алімпу. Гэта прыносіць асаблівую радасць тваім шматлікім балельшчыкам, — цытуе тэкст віншавання прэс-служба прэзідэнта. — Так трымаць! Мы ўсе з хваляваннем і надзейнай будзем сачыць за выступленнямі нашай каманды на заключных этапах Кубка свету. Моцнага здароўя вам і новых перамог!"

9 сакавіка на двух агнявых рубяжах Домрачава дапусціла адзін промах (пры стральбе стоячы) і выйграла 0,5 секунды ў немкі Францыскі Хільдэбранд, якая адстралялася на нуль і заняла другое месца.

Трэцяе месца ў італьянкі Лізы Вітоцы (0+1; +5,5).

Усяго ў гонцы прыняло ўдзел 96 біятланістак.

10 сакавіка ў Кантыялахці пройдуць дзве эстафеты — супермікст і змяшаная эстафета.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН