Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/10/946298_946299/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:30
10.03.2018 11:45 Грамадства

Пра лёс двух рабочых, якія апынуліся пад заваламі ў шахце "Беларуськалія", пакуль нічога невядома

Мінск, 10 сакавіка. Інфармацыі пра лёс двух рабочых, якія апынуліся пад заваламі ў шахце "Беларуськалія", пакуль няма. МНС з гэтай нагоды нічога не паведамляе, не каментуюць сітуацыю і ў ААТ "Беларуськалій".

Паведамленне пра інцыдэнт на тэрыторыі 3-га рудаўпраўлення "Беларуськалія" паступіла ў МНС 9 сакавіка ў 18.30. "Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай вырабаткі на 22б заходняй панэлі гарызонту -620 метраў адбылося абвальванне парод даху з выкідам газу (метан) і солі з масіву, — паведаміла МНС. — На гэтым участку знаходзіліся двое рабочых. Работнікамі ваенізаванай горнавыратавальнай часці прадпрыемства праведзены работы па разгазаванні гэтага ўчастка для зніжэння канцэнтрацыі пароў метану ў паветры і пачаты работы па разборцы завалу. Прычына інцыдэнту высвятляецца".

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ратавальныя работы на гэты момант працягваюцца.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН