Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/10/946315_946316/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:30
10.03.2018 13:47 Грамадства

УСК па Мінскай вобласці высвятляе акалічнасці інцыдэнту ў шахце "Беларуськалія"

Мінск, 10 сакавіка. Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці высвятляе акалічнасці інцыдэнту ў шахце ААТ "Беларуськалій".

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, для высвятлення акалічнасцяў надзвычайнага здарэння ў шахту спусцілася следча-аператыўная група, працу якой каардынуюць следчыя, якія спецыялізуюцца на расследаванні такіх здарэнняў. Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне акалічнасцяў таго, што адбылося, — агляд месца, збор і фіксацыя слядоў. "Канфіскоўваецца вытворчая і тэхнічная дакументацыя, якая рэгламентуе парадак правядзення гэтых відаў горных работ, дапытваюцца работнікі і службовыя асобы прадпрыемства", — дадала Беланог.

Інфармацыя аб НЗ на "Беларуськаліі" паступіла ў МНС у 18.30. Як гаворыцца ў афіцыйным каментары прадпрыемства, раптоўны выкід солі і газу адбыўся на падземным горным участку № 10 рудніка 3-га рудаўпраўлення "пры выкананні комплексам ПКС-8 № 4 засечкі на тэхналагічную збойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620 м. Інтэнсіўнасць выкіду склала каля 600 м3 горнай масы".

Пад завалам апынуліся машыніст горных выемачных машын Максім Іваноў 1973 года нараджэння і горнарабочы ачышчальнага забою Дзмітрый Валькоў 1985 года нараджэння. Праходчы камбайн і самаходны вагон, у якім яны знаходзіліся, былі цалкам засыпаныя выкінутай пародай.

Рабочыя пакуль не знойдзеныя, пошукава-ратавальная аперацыя працягваецца. Для расследавання прычын НЗ на "Беларуськаліі" створаная камісія.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН