Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/10/946326_946327/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:39
10.03.2018 15:28 Спорт

Беларусы заваявалі чатыры медалі ў першы дзень зімовых Паралімпійскіх гульняў

Мінск, 10 сакавіка. Першы працоўны дзень XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у карэйскім Пхёнчхане прынёс беларускім спартсменам чатыры медалі ў біятлоне.

Сярэбранымі прызёрамі ў спрынце на 7,5 км сталі Дзмітрый Лобан у гонцы для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата (катэгорыя LW12) і Юрый Голуб у спаборніцтвах сярод атлетаў з парушэннем зроку (В3).

У жаночых спрынтарскіх гонках на 6 км на рахунку беларусак дзве бронзавыя ўзнагароды, якія заваявалі Святлана Сахоненка (В2) у саперніцтве спартсменак з парушэннем зроку і Лідзія Графеева (LW12).

Усяго 10 сакавіка разыграна 12 камплектаў узнагарод. У медальным заліку лідзіруюць ЗША (3 залатыя, 1 сярэбраны, 1 бронзавы), Францыя і каманда НПА ("нейтральныя паралімпійскія атлеты") (па 2, 1, 0). Беларусь (0, 2, 2) на 9-м месцы.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН