Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/11/946357_447788/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:31
11.03.2018 11:54 Грамадства, Эканоміка

Гендырэктар "Беларуськалія": Двое рабочых загінулі пад завалам у шахце 3-га рудаўпраўлення

Мінск, 11 сакавіка. Двое рабочых, якія трапілі пад завал ў шахце 3-га рудаўпраўлення "Беларуськалія" вечарам 9 сакавіка, загінулі, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты.
"На жаль, цуду не адбылося — хлопцы загінулі", — цытуе Галаватага тэлеканал ОНТ.

Як паведамляе салігорскі інтэрнэт-рэсурс autorun.by, па стане на 1.00 з-пад завалу вызвалены самаходны вагон, за якім былі знойдзеныя целы шахцёраў.

Інфармацыя пра НЗ на "Беларуськаліі" паступіла ў МНС 9 сакавіка ў 18.30. У афіцыйным каментары прадпрыемства гаворыцца, што раптоўны выкід солі і газу здарыўся на падземным горным участку № 10 рудніка 3-га рудаўпраўлення "пры выкананні комплексам ПКС-8 № 4 засечкі на тэхналагічную збойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620 м. Інтэнсіўнасць выкіду склала прыблізна 600 куб. м горнай масы".

Пад завалам апынуліся машыніст горных выемачных машын Максім Іваноў 1973 года нараджэння і горнарабочы вычышчальнага забою Дзмітрый Валько 1985 года нараджэння. Праходчы камбайн і самаходны вагон, у якім яны знаходзіліся, цалкам засыпала парода.

Для расследавання прычын здарэння створаная спецыяльная камісія.

Па факце надзвычайнага здарэння распачатая справа на падставе артыкула 303 КК (парушэнне правілаў бяспекі горных работ).
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН