Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/11/946364_946366/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:24
11.03.2018 13:24 Спорт

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету паводле версіі WBA

Мінск, 11 сакавіка. Беларускі баксёр Кірыл Рэліх раніцай 11 сакавіка па беларускім часе ў Сан-Антоніа (Тэхас, ЗША) перамог кубінца Рансеса Бартэлемі і заваяваў вакантны тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBA ў першай паўсярэдняй вазе (да 63,5 кг).

Паводле вынікаў 12-раўндавага паядынку суддзі аднагалосна аддалі перамогу беларусу: 117-110, 118-109, 118-109.

"Як гэта — стаць чэмпіёнам свету з Беларусі?" — спыталі ў пераможцы адразу пасля бою. "Гэта была мая мара, мая мэта, да якой я ішоў 20 гадоў", — адказаў Рэліх.

Наступны паядынак баксёр з Баранавічаў плануе правесці з Мігелем (Майкі) Анхелем Гарсіям, чэмпіёнам свету паводле версіі Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF) у першай паўсярэдняй вазе.

Адзначым, што Рэліх — другі беларускі чэмпіён свету ў прафесійным боксе. Першым быў цяжкавагавік Сяргей Ляховіч, які ў 2006-м заваяваў тытул WBO.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН