Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/11/946373_550014/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:31
11.03.2018 13:25 Грамадства, Эканоміка

"Беларуськалій": Шахцёры загінулі 9 сакавіка ў выніку раптоўнага выкіду солі і газу

Мінск, 11 сакавіка. Машыніст горных выемачных машын Максім Іваноў 1973 года нараджэння і горнарабочы вычышчальнага забою Дзмітрый Валько 1985 года нараджэння загінулі ў выніку раптоўнага выкіду солі і газу, што здарыўся 9 сакавіка, у змену з 11.50 да 18.50, паведамляе прэс-цэнтр ААТ "Беларуськалій".

Целы загінулых былі знойдзеныя ў ноч з 10 на 11 сакавіка.

Калектыў ААТ "Беларуськалій" глыбока смуткуе аб гібелі сваіх работнікаў і выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім загінулых шахцёраў, гаворыцца ў паведамленні.

Інфармацыя аб НЗ на "Беларуськаліі" паступіла ў МНС 9 сакавіка ў 18.30. У афіцыйным каментары прадпрыемства гаворыцца, што раптоўны выкід солі і газу здарыўся на падземным горным участку № 10 рудніка 3-га рудаўпраўлення "пры выкананні комплексам ПКС-8 № 4 засечкі на тэхналагічную збойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620 м. Інтэнсіўнасць выкіду склала прыблізна 600 куб. м горнай масы".

Для расследавання прычын здарэння створаная спецыяльная камісія.

Па факце надзвычайнага здарэння распачатая справа на падставе артыкула 303 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў бяспекі горных работ).
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН