Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946150_12345/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:37
12.03.2018 08:11 Эканоміка

За 2017 год пагалоўе свіней у Беларусі павялічылася на 0,3%

Мінск, 12 сакавіка. На 1 студзеня 2018 года колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 4,4 млн галоў, ці на 1,5% больш, чым на 1 студзеня 2017 года, паведаміў Белстат.

У тым ліку колькасць кароў склала 1,5 млн галоў (на 0,1% менш). Пагалоўе свіней склала 3,2 млн (на 0,3% больш), колькасць птушкі — 50,7 млн (на 2,5% больш).

Гаспадаркамі ўсіх катэгорый за 2017 год рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 1 млн 676,5 тыс. тон (на 0,1% менш за ўзровень 2016 года). Пры гэтым рэалізацыя птушкі павялічылася на 5,6%, свіней — на 2%. Удзельная вага рэалізаванай на забой буйной рагатай жывёлы ў агульным аб'ёме рэалізацыі склала 31,2% (у 2016 годзе — 33,9%), свіней — 29,6% (29%), птушкі — 38,9% (36,8%).

Выраблена малака 7 млн 321,9 тыс. тон, што на 2,5% больш у параўнанні з 2016 годам.

У 2013 годзе ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі была выяўленая афрыканская чума свіней. Барацьба уладаў з эпідэміяй прывяла да значнага скарачэння пагалоўя жывёлы.

Улетку 2016 года ўрад зацвердзіў план мерапрыемстваў па папярэджанні заносу і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней на 2016—2020 гады, які ўключае прафілактычныя мерапрыемствы па абароне ад завозу і заносу захворвання, меры па абароне свінагадоўчых арганізацый і пагалоўя свіней у асабістых падсобных гаспадарках, мерапрыемствы па недапушчэнні распаўсюджвання АЧС і яе ліквідацыі ў выпадку ўзнікнення.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239