Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946408_12345/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:17
12.03.2018 08:16 Эканоміка, Грамадства

Рассельгаснагляд спыніў на мяжы з РФ больш за 360 тон гародніны і садавіны з Беларусі

Мінск, 12 сакавіка. У межах работы міжведамасных мабільных груп 8 сакавіка ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці супрацоўнікамі мытні "былі прыпыненыя дзевятнаццаць транспартных сродкаў, якія ўвозілі з Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь больш як 360 тон гародніны і садавіны без якіх-небудзь суправаджальных дакументаў", паведамляе памочнік кіраўніка ўпраўлення Рассельгаснагляда па Бранскай і Смаленскай абласцях Святлана Земчанкава.

У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння 13 транспартных сродкаў былі перададзеныя спецыялістам кіраўніцтва Рассельгаснагляда па названых абласцях для правядзення дадатковых праверачных мерапрыемстваў.

У дачыненні да шасці партый дадатковай праверкі не спатрэбілася, бо на тары меліся маркіровачныя этыкеткі, якія сведчаць аб еўрапейскім паходжанні раслінаводчай прадукцыі.

Падчас фітасанітарнага надгляду перададзеных партый кіраўніцтвам Рассельгаснагляда было ўстаноўлена, што ў дзесяці аўтамабілях знаходзілася каля 200 тон таматаў з маркіроўкай турэцкіх прадпрыемстваў, якія не атэставаныя для паставак у РФ.

Акрамя таго, у трох аўтамабілях выяўлена каля 50 тон яблыкаў невядомага паходжання, яшчэ ў адным — 20 тон груш польскага паходжання.

Пасля завяршэння працэдуры адміністрацыйнага расследавання ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам уся гародніна і садавіна будуць падлягаць знішчэнню.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239