Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946434_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:28
12.03.2018 10:33 Палітыка

Намеснік кіраўніка МЗС Шастакоў абмеркаваў развіццё супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Аргенціны і Уругвая

Мінск, 12 сакавіка. Намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў абмеркаваў развіццё супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Аргенціны і Уругвая.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у рамках візіту дэлегацыі Беларусі ў краіны Лацінскай Амерыкі 8 сакавіка адбылася сустрэча ў парламенце Аргенціны.

Шастакоў адзначыў неабходнасць развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку для надання дадатковай дынамікі двухбаковым кантактам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай, культурнай, спартыўнай і іншых сферах.

Аргенцінскі бок інфармаваў аб стварэнні парламенцкай групы дружбы з Беларуссю і пацвердзіў зацікаўленасць у садзеянні развіццю двухбаковых кантактаў па розных напрамках.

9 сакавіка падчас візіту беларускай дэлегацыі ва Усходнюю Рэспубліку Уругвай адбыліся двухбаковыя кансультацыі па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністра. Уругвайскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік кіраўніка МЗС Арыэль Бергаміна.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы палітычнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў межах міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага нададзеная тэматыцы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і развіццю дагаворна-прававой базы.

Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі імкненне да актывізацыі працы над праектамі пагадненняў аб адмене віз для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў, стварэнню сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Дасягнутая дамоўленасць аб завяршэнні ў бліжэйшы час працэсу ўзгаднення тэксту праекта мемарандума аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Уругвая па пытаннях двухбаковых кансультацый.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239