Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946436_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 21:08
12.03.2018 12:04 Эканоміка, Палітыка

Кіраўнік Нацбанка Калаур наведаў Аргенціну і Уругвай на чале беларускай дэлегацыі

Мінск, 12 сакавіка. 7—11 сакавіка адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўлам Калаурам у Аргенцінскую Рэспубліку і Усходнюю Рэспубліку Уругвай.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва беларускага знешнепалітычнага ведамства, Банка развіцця, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Асноўнай мэтай візіту была прапрацоўка пытанняў далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва Беларусі з Аргенцінай і Уругваем. Падчас знаходжання ў Аргенціне 7 і 8 сакавіка беларуская дэлегацыя правяла перамовы ў Цэнтральным банку, Нацыянальным кангрэсе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, Міністэрстве вытворчасці, Лацінаамерыканскім банку развіцця, Міжамерыканскім банку развіцця, Банку аргенцінскай нацыі.

Дзелавая частка дэлегацыі, якая была прадстаўленая шэрагам топ-менеджараў беларускіх прадпрыемстваў (ААТ "БелАЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Белшына", ААТ "Белкамунмаш", ТАА "Бульбаш"), узяла ўдзел у бізнес-форуме, падчас якога азнаёміла прадстаўнікоў аргенцінскіх кампаній з беларускай прадукцыяй.

Падчас візіту ва Уругвай 9—10 сакавіка адбыліся перамовы ў Міністэрстве замежных спраў, Цэнтральным банку, Міністэрстве эканомікі і фінансаў, з адміністрацыяй СЭЗ "Зона Амерыка".

У межах беларуска-ўругвайскага бізнес-форуму, які прайшоў на базе інстытута "Уругвай XXI", беларускія экспарцёры машынабудаўнічай і харчовай прамысловасці правялі кансультацыі з патэнцыяльнымі ўругвайскімі партнёрамі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239