Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946460_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:41
12.03.2018 13:02 Спорт

Беларуска Святлана Сахоненка заваявала золата на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане

Мінск, 12 сакавіка. Беларуска Святлана Сахоненка 12 сакавіка заваявала залаты медаль на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане, паведамляе Міністэрства спорту і турызму. Спартсменка з парушэннем зроку стала лепшай у лыжных гонках на дыстанцыі 15 км вольным стылем, пераадолеўшы яе за 49.11,7.

Серабро ва ўкраінкі Аксаны Шышковай з вынікам 49.19,5, бронза ў Міхаліны Лысава з каманды нейтральных паралімпійскіх спартсменаў — 52.29,5.

У мужчын у гонцы на 20 км каньковым стылем сярэбраную ўзнагароду заваяваў беларус Юрый Голуб. Ён пераадолеў дыстанцыю за 47.07,5, саступіўшы канадцу Браяну Маківеру.

Такім чынам, у скарбонцы беларускай паралімпійскай зборнай ужо 6 медалёў: 1 залаты, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя. Каманда займае 9-е месца ў медалёвым заліку.

13 сакавіка ў гонцы на 12,5 км сярод спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата на старт выйдуць беларускія біятланісты Яўген Лук'яненка і капітан каманды Дзмітрый Лобан.

Паралімпійскія гульні праходзяць у Паўднёвай Карэі з 9 па 18 сакавіка. Разыгрываецца 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Змагаюцца за медалі каля 700 прадстаўнікоў 48 каманд. Беларусь на гульнях прадстаўляюць 15 атлетаў у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН