Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946473_946474/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2020 06:36
12.03.2018 13:16 Эканоміка, Фінансы

Лукашэнка падпісаў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год

Мінск, 12 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка падпісаў бюджэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2018 год. Пра гэта паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пасля сустрэчы з Лукашэнкам 12 сакавіка ў Мінску.

"Вельмі важна, што мы працуем, не прывязваючыся жорстка да тэрмінаў правядзення і Вышэйшага дзяржсавета, і пасяджэння Савета міністраў, — цытуе Рапоту БелТА. — Ідзем па парадку дня і ўсе пытанні, якія можна вырашыць ужо цяпер у рабочым парадку, вырашаем. Адно з асноўных пытанняў у парадку дня Вышэйшага дзяржаўнага савета — прыняцце бюджэту за 2018 год. Каб нам не тармазіць бюджэтны працэс, мы ўжо ўсе ўзгадненні правялі. І цяпер Аляксандр Рыгоравіч мне сказаў, што ён ужо падпісаў бюджэт. Таму мы можам працаваць спакойна ўжо з прынятым на 2018 год бюджэтам".

Рапота адзначыў, што адпаведнае пытанне ўжо не будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, якое мае адбыцца. "ВДС будзе проста праінфармаваны, што гэта пытанне вырашана ў рабочым парадку", — сказаў ён.

На ВДС, паводле слоў Рапоты, трэба будзе разгледзець і зацвердзіць вынікі выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2017 год. "З гэтым мы не спяшаемся. Таму няма неабходнасці рабіць гэта ў рабочым парадку", — адзначыў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН