Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946514_946515/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:21
12.03.2018 15:35 Грамадства

Прадстаўнік Беларусі Алена Купчына абраная намеснікам старшыні Камісіі ААН па наркатычных сродках

Мінск, 12 сакавіка. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына абраная намеснікам старшыні Камісіі ААН па наркатычных сродках (КНС). Яе абранне адбылося на першым пасяджэнні 61-й сесіі КНС у Вене, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

"Гэта абранне з'яўляецца сведчаннем высокага міжнароднага аўтарытэту Беларусі ў сферы барацьбы з сусветнай праблемай наркотыкаў", — адзначаецца ў паведамленні.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі на сесіі КНС, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас у сваім выступленні адзначыў, што сусветная праблема наркотыкаў наносіць значны ўрон бяспецы, стабільнасці і сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржаў. Ён праінфармаваў аб прыярытэтах дзяржаўнай антынаркатычнай палітыкі Беларусі, практычных выніках у сферы барацьбы з наркотыкамі, актыўным укладзе краіны ў супрацьдзеянне наркакрыміналу на міжнародным узроўні.

Дапкюнас падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца адзінай дзяржавай у свеце, у якой на заканадаўчым узроўні забаронена 98% вядомых наркотыкаў. Ён таксама адзначыў, што "ў Беларусі асаблівая ўвага надаецца супрацьдзеянню наркаманіі сярод дзяцей і падлеткаў, уключаючы намаганні краіны на міжнароднай арэне па садзейнічанні ажыццяўленню праграм і стратэгій, якія тычацца сям'і і школы, для прафілактыкі ўжывання наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў".

У цэнтры ўвагі сесіі ў Вене — падрыхтоўка да пасяджэння высокага ўзроўню па аглядзе выканання палітычнай дэкларацыі і плана дзеянняў ААН па наркотыках, запланаванага на сакавік 2019 года. У рамках мерапрыемства адбудзецца абмеркаванне ключавых аспектаў праблемы наркотыкаў — прафілактыкі і лячэння наркаманіі, барацьбы з нарказлачыннасцю, уключаючы процідзеянне адмыванню грошай і садзейнічанне супрацоўніцтву праваахоўных органаў, рэалізацыі праграм альтэрнатыўнага развіцця.

Асаблівую ўвагу КНС надасць праблеме распаўсюджвання новых наркатычных і псіхаактыўных рэчываў. Чакаецца, што камісія прыме рашэнне аб пастаноўцы дванаццаці такіх рэчываў пад міжнародны кантроль, паведамляе прэс-служба МЗС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН