Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946542_114778/
Дата раздрукоўкі: 26.10.2020 10:33
12.03.2018 22:02 Эканоміка

Белстат: У 2017 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1.043,5 рубля на месяц

Мінск, 12 сакавіка. Паводле звестак выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак адносна ўзроўню жыцця, у Беларусі ў 2017 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1.043,5 рубля на месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1.115,2 рубля на месяц, у сельскіх населеных пунктах — 855,1 рубля на месяц, паведаміў Белстат 12 сакавіка.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 980,7 рубля на месяц, з якіх 756,2 рубля (77,1%) прыпалі на спажывецкія расходы.

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 40,7%, на куплю нехарчовых тавараў —31,8%, на аплату паслуг — 24,5%.

Наяўныя рэсурсы — грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы — расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх выдаткаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і назапашваннем (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239